Мэты і задачы - СШ 9 г.Кобрина
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Мэты і задачы

2025/2026 навучальны год

Метадычная тэма школы: " Асваенне прадуктыўных форм і метадаў арганізацыі адукацыйнага працэсу для фарміравання функцыянальнай пісьменнасці навучэнцаў".

Мэта: забеспячэнне сучаснай якасці адукацыі, арыентаванай на задавальненне адукацыйных патрэб асобы і грамадства, а таксама стварэнне ўмоў для інтэлектуальнага, духоўна-маральнага, творчага і фізічнага развіцця навучэнцаў, гатовых да самарэалізацыі ў сучасным свеце.

Задачы:

1.Спрыяць павышэнню якасці адукацыйнага працэсу пры дапамозе развіцця функцыянальнай пісьменнасці навучэнцаў як інструмента фарміравання ключавых кампетэнцый, індыкатарам якасці якога з'яўляецца нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі (Ніка).

2. Забяспечыць здароўезберагальныя і бяспечныя ўмовы навучання і работы ва ўстанове адукацыі шляхам захавання патрабаванняў аховы працы, супрацьпажарнай бяспекі, стварэння здароўезберагальнай прасторы; удасканальваць кампетэнцыі педагогаў у галіне здароўезберажэння навучэнцаў па праектаванні сучаснага навучальнага занятку ў кантэксце фарміравання функцыянальнай пісьменнасці.

3.Удасканальваць кампетэнцыі педагагічных работнікаў у рэалізацыі зместу, задач навучальных і карэкцыйных праграм, фарміравання асноў функцыянальнай пісьменнасці навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця (ОПФР).

4. Фарміраванне ў вучняў прававой культуры, прафілактыкі злачынстваў і правапарушэнняў праз пашырэнне ведаў аб адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за ўчыненне супрацьпраўных дзеянняў, развіццю навыкаў аналізу ўчыненых учынкаў, жыццёвых сітуацый, навыкаў адказных законапаслухмяных паводзін.

5. Удасканаленне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы праз развіццё пазабюджэтнай дзейнасці.